Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук (22 снежня 1940, в. Авады, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — 17 кастрычніка 2023) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (РАМН), лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі, заслужаны дзеяч навукі Расіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 снежня 1940 года ў в. Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Бацькам Мікалая па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць РСФСР, дзе ў г. Чарамхова ён закончыў сярэднюю школу.
У 1960 годзе паступіў ў Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай медбрата, санітара. Пасля заканчэння ў 1966 годзе інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1968 годзе Мікалай Дзмітрыевіч узначаліў інфекцыйную бальніцу г. Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчаў з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі.
Дзейнасць вучонага звязана з Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным інстытутам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ.
У 1980 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции», прысвоена званне прафесара. У 1991 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 годзе — акадэмікам РАМН.
Памёр 17 кастрычніка 2023 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 800 навуковых прац, шэраг работ апублікаваны за мяжой. Выдадзены такія важныя манаграфіі і падручнікі, як «Сальмонеллезы», «Бактериальная дизентерия», «Инфекционные болезни», «Диагностика и дифферен-циальная диагностика острых кишечных инфекций», «Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии», «Эпидемиология», «Инфекционные болезни», «Заразные болезни человека», «Иерсиниозы», «Диагностика и лечение диффузных заболеваний печени», «Поражение нервной системы при герпетических инфекциях», «Краткий курс эпидемиологии», «Справочник по эпидемиологии», «Лекции по инфекционным болезням», «Военная эпидемиология» і інш.
Унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам вучонага праводзілася вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Навуковая дзейнасць М. Д. Юшчука сканцэнтравана на праблемах дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Асаблівая ўвага ў гэтай працы надаецца вывучэнню патагенезу і патогенетычных метадаў лячэння інфекцыйных хвароб на аснове функцыянальна-марфалагічных і імуналагічных падыходаў.
З’яўляецца член праўлення Міжнароднага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшыня Экспертнага савета ВАК Расійскай Федэрацыі. У 2009 годзе абраны членам Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ад агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. Мае шмат вучняў, пад яго кіраўніцтвам абаронена 60 кандыдацкіх і 15 доктарскіх дысертацый.
Remove ads
Узнагароды
Шматгранная дзейнасць акадэміка М. Д. Юшчука адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Прызнаннем навуковых заслуг стала атрыманне ім звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі» (1997). За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны Мікалай Дзмітрыевіч стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Ён — лаўрэат прэміі «Прафесія — Жыццё» ў намінацыі «Выдатны настаўнік» — адзінай міжнароднай прэміі, лаўрэаты якой заахвочваюцца за ўвасабленне сваёй мары стаць навукоўцам, урачом, педагогам, бізнесменам — сапраўднай асобай, чыё жыццё цалкам прысвечана служэнню прафесіі, а прафесія стала сэнсам жыцця. Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, ордэнам Дружбы, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Бібліяграфія
- Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2003.
- Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для студентов мед. колледжей и училищ / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2007.
- Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2005.
- Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2007.
- Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. — М. : Медицина, 2003.
- Ющук, Н. Д. Военная эпидемиология. Противоэпидемическое обеспечение в военное время и при чрезвычайных ситуациях : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. — М., 2007. — 150 с.
- Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для мед. училищ и колледжей / Н. Д. Ющук, Г. Н. Кареткина, Л. И. Мельникова. — 5-е изд., испр. — М., 2015. — 497 с. : ил.
- Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М. : Медицина, 2005. — 200 с. : табл.
- Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : в 2 т. / Н. Д. Ющук, Ю. Я. Венгеров. — 4-е изд., перераб. и доп. — М. : ГЭОТАР-Медия, 2016. — Т. 1. — 656 с.
- Ющук, Н. Д. Острые кишечные инфекции: диагностика и лечение / Н. Д. Ющук, Л. Е. Бродов. — М. : Медицина, 2001. — 304 с. : ил.
- Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. — М. : Медицина, 2003. — 448 с. : ил.
- Ющук, Н. Д. Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. Д. Ющук. — М., 1980. — 29 с.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads