Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч
Remove ads

Мікалай Канстанцінавіч Казаке́віч (5 мая 1934, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць7 лютага 2021, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000).

Хуткія факты Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч, Дата нараджэння ...
Thumb
«Юнацтва», 1972, палатно, алей, 180 х 175 см.
Remove ads

Біяграфія

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Жыў у г. Гомелі.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979)[2].

Карціны М. Казакевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, Магілёўскім абласны м мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.

Remove ads

Выстаўкі

  • 1961 — Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Масква, Ленінград
  • 1974 — Калектыўная выстаўка мастакоў СССР, ПНР і ГДР
  • 1979 — Персанальная мастацкая выстаўка ЦДМ, Масква
  • 1980 — Выстаўка твораў савецкіх мастакоў, ГДР
  • 1982 — Выстаўка мастакоў Расіі, Украіны і Беларусі «Кіеву 1500 гадоў»
  • 1987 — Персанальная мастацкая выстава, Мінск
  • 1993 — Персанальная мастацкая выстава, Клермон-Феран, Францыя
  • 1995 — Персанальная мастацкая выстава, Дзяржаўны мастацкі музей, Мінск
  • 2008 — Персанальная мастацкая выстава, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель

і інш.

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122311452'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q877583'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads