Віталь Канстанцінавіч Цвірка
беларускі мастак (1913—1993) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Канстанцінавіч Цвірка (1 (14) лютага 1913, Радзеева, Магілёўская губерня — 11 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і педагог. Народны мастак БССР (1963).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Радзеева, Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) у сям’і настаўнікаў. У 1929—1932 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на аддзяленні жывапісу. Сярод выкладчыкаў Іван Ахрэмчык, Вячаслаў Руцай, Уладзімір Хрусталёў, Леў Лейтман, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Пасля заканчэння выкладаў малюнак у педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе ў Менску. У 1935 годзе паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут (скончыў у 1942), дзе студыяваў у С. Герасімава, П. Пакаржэўскага, Г. Ражскага, Б. Іагансона, А. Дайнэкі, І. Грабара.

З пачаткам вайны, у 1941 годзе эвакуяваўся разам з інстытутам у Самарканд (Узбекістан). У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе пасля вызвалення. У 1946 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР. З 1947 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1953 па 1963 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1956 па 1963 год — загадчык кафедры жывапісу, а ў перыяд з 1958 па 1960 год займаў пасаду рэктара.
У 1961—1967 гадах быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР ў 1962—1963 гадах.
Памер у Мінску 11 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках. У гонар мастака названа вуліца ў Мінску.
Remove ads
Творчасць
Удзельнічаў у выстаўках з 1935 года.
Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мастак займаўся пейзажам і «тэматычным жывапісам»: гістарычным і побытавым. Пачатак творчага ўздыму адбываецца з 1954 года («Ля млына»). Шматлікія падарожжы па Беларусі становяцца неабходнасцю як пошук тэм для будучых краявідаў, якія амаль цалкам выціснулі астатнія жанры жывапісу з яго творчасці. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця ён звяртаецца да нацюрморта. Пачынаючы з 1970-х, разам з алейным жывапісам працуе ў акварэлі. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Remove ads
Творы
- «Першы арышт І.В.Сталіна» (1942)
- Партрэты камандзіра партызанскага атрада М. П. Скаромкіна (1944)
- Партрэт камісара партызанскай брыгады А. М. Захаравай (1948)
- «Палонных вядуць» (1945)
- «Разліў у Мінску» (1945)
- «Няскораныя» (1947)
- «Сакавік» (1947)
- «Сакавік. Халодны дзень» (1947)
- «Беларускі пейзаж» (1951, 1955, 1956)
- «Каля млына» (1954)
- «Цішыня» (1954)
- «Поўдзень» (1956)
- «Хата рыбака» (1956)
- «Возера Нарач» (1956)
- «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (1957)
- «Вясна» (1958)
- сюіта «Поры года» (1958)
- «Вечар у вёсцы» (1959)
- «Лагойскі сказ» (1960)
- «Мая Радзіма» (1960)
- «На возеры Свір» (1962)
- «Нёман» (1962)
- «Сказ пра Палессе» (1964—1965)
- «Браслаў» (1966)
- «Пяскі» (1966)
- «Стоўбцы» (1968)
- «Ганча — зямля партызанская» (1969)
- «Каложа» (1969)
- «Заслаўе» (1974)
- «Блакітны дзень» (1980)
- «Сакавіцкае сонца» (1982)
- «Нацюрморт з Распяццем» (1983)
Узнагароды
Народны мастак БССР (1963)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1967).
Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1983), медаль «За працоўную адзнаку» (1949).
Узнагароджаны Граматамі Вярхоўнага Савета БССР у 1973, 1975, 1988 гадах.
Галерэя твораў на марках i канвертах
- Мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс В. К. Цвіркі», выпушчаны Белпоштай 24 студзеня 2013 г.
- «Прыпяць» 1963 г. з серыі ("На зямлі беларускай")
- «Збожжа сабрана», марка Беларусі 1972 года
- «Каложа», марка Беларусі 1998 года
- «Блакітны дзень», 1980, марка Беларусі 2009 года
- «Беларускі пейзаж», 1974, марка Беларусі 2013 года
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads