Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў
Remove ads

Уладзі́мір Па́ўлавіч Сухаве́рхаў (3 снежня 1908, Екацярынаслаў — 4 мая 1977) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Thumb
Канверт «100 год са дня нараджэння У. П. Сухаверхава»
Хуткія факты Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у вёсцы БеразянкаПухавіцкім раёне) і разам з мастаком Соф’яй Лі дапамагаў партызанам і падпольшчыкам Мар’інай Горкі[1].

З 1945 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1954—1977). У 1954—1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.

Памёр 4 мая 1977 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Дачка — Наталля Сухаверхава, мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.

Памяць

3 снежня 2008 г. да 100-годдзя з дня нараджэння У. П. Сухаверхава Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне РУП «Белпошта» канверт з арыгінальнай паштовай маркай[2]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads