Мікалай Карлавіч Гірс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Карлавіч Гірс
Remove ads

Мікалай Карлавіч Гірс (9 (21) мая 182014 (26) студзеня 1895) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1882 па 1895 год.

Хуткія факты Мікалай Карлавіч Гірс, Міністр замежных спраў Расіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Пачаў службу ў Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у 1838 годзе. З 1863 года пасланец у Персіі, з 1869 года — у Швейцарыі, 1872 года — у Швецыі. У 1875 годзе прызначаны кіраўніком Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў і таварышам міністра замежных спраў. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, з прычыны хваробы канцлера А. М. Гарчакова, фактычна кіраваў міністэрствам. Як кіраўнік знешняй палітыкі Гірс быў выканаўцам волі Аляксандра III. Па асабістых перакананнях — прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Імкнуўся пазбегнуць сутыкнення і з Англіяй. Прыкладаў намаганні, каб захаваць «Саюз трох імператараў», за што быў падвергнуты нападкам з боку часткі кіруючых атыгерманскіх колаў. Узмацненне аўстра-германскай экспансіі на Блізкім Усходзе і абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Расіяй і Германіяй вымусілі царызм пайсці на збліжэнне з Францыяй. Гірс удзельнічаў у распрацоўцы і заключэнні франка-рускага саюза.

Remove ads

Зноскі

  1. Nikolai Giers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Гирс Николай Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads