Мікалай Карлавіч Гірс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Карлавіч Гірс (9 (21) мая 1820—14 (26) студзеня 1895) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1882 па 1895 год.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Пачаў службу ў Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у 1838 годзе. З 1863 года пасланец у Персіі, з 1869 года — у Швейцарыі, 1872 года — у Швецыі. У 1875 годзе прызначаны кіраўніком Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў і таварышам міністра замежных спраў. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, з прычыны хваробы канцлера А. М. Гарчакова, фактычна кіраваў міністэрствам. Як кіраўнік знешняй палітыкі Гірс быў выканаўцам волі Аляксандра III. Па асабістых перакананнях — прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Імкнуўся пазбегнуць сутыкнення і з Англіяй. Прыкладаў намаганні, каб захаваць «Саюз трох імператараў», за што быў падвергнуты нападкам з боку часткі кіруючых атыгерманскіх колаў. Узмацненне аўстра-германскай экспансіі на Блізкім Усходзе і абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Расіяй і Германіяй вымусілі царызм пайсці на збліжэнне з Францыяй. Гірс удзельнічаў у распрацоўцы і заключэнні франка-рускага саюза.
Remove ads
Зноскі
- Nikolai Giers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Гирс Николай Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads