Сымон Вікенцьевіч Барыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сымон Вікенцьевіч Барыс, 20 мая 1937, в. Касічы Вілейскага павета — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца.

Хуткія факты Сымон Барыс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы Вілейскага раёна (1957).

Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскай вобласці і Браўкоўскай школе Мінскага раёна, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе».

У 19922012 гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. З 1977 года жыве ў Мінску.

Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мн. “Тэхналогія”, 2001. — С. 16.
  • Сымон Струменскі. Страты Беларусі, або Доля беларускага народа. Мн., 2005. — С. 144.
  • Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. Мн., “Народная асвета”. 1986. — С. 174.
  • Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад і аўт. С.В. Барыс. Мн., “Полымя”, 1996. — С. 416.
  • Як у нас клічуць? Беларускія імёны. Мн., “Медысонт”, 2010. – С. 124
  • Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя. Мн., “Адукацыя і выхаванне”, 2012. — С. 240.
  • Беларускія песні і гімны. Мн., Выдавец А. Вараксін, 2012. – С. 380.
  • У сааўтарстве з Анатолем Рогачам. Нарачанка і яе берагі. Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. 99 экз. ISBN 978-985-6992-37-0.
  • Гісторыя Мінска. История Минска (у сааўтарстве групы). Мн.: БелЭн, 2006. –С. 696.
  • Гісторыя Беларусі, 1917-1945 гг.: 9-ы кл.: Эксперым. падруч. для шк. з бел. і рус. мовамі навучання / У.Н. Сідарцоў, С.В.Паноў; Пад рэд. С. В. Барыса; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. ін-т адукацыі. Мн., 2002.
Remove ads

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 30 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads