Мікалай Леанідавіч Латышонак
беларускі ваенны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Леанідавіч Латышонак (нар. 14 лістапада 1964, Забор’е, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях (з 2018). Палкоўнік (2004)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 лістапада 1964 года ў вёсцы Забор’е Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР паступіў у Разанскае вышэйшае Паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1988 года па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі.
У 1995 годзе перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі, дзе прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. У 2003 годзе Латышонак працаваў на пасадзе старэйшага ад’ютанта 1-га аддзялення 1-га аддзела ўпраўлення асабістай аховы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Латышонак уваходзіў у самы блізкі круг Аляксандра Лукашэнкі, рэгулярна суправаджаючы яго ў камандзіроўках. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасе[3].
6 лютага 2018 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях[4].
Remove ads
Хобі
- Мікалай Латышонак выступаў пад нумарам 13 (Пазіцыя нападніка) за хакейную каманду «Шчыт» у чэмпіянаце Мінска па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд, у якой таксама гуляе старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка[5].
Узнагароды
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2009)[6],
- Медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені[2].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads