Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
Remove ads

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 23 сакавіка 1980[1]) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.

Хуткія факты Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне». Служыў у адным з элітных пагранічных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан запасу.

6 ліпеня 2006 года абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

З 11 снежня 2006 года — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XIII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (Кітай).

Ганаровы консул Эфіопіі ў Беларусі[2].

Жонка — Ганна Лукашэнка. Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у 2018 і 2020 гадах Ганна зарабіла ў «Гандлёвым доме БелАЗ» каля 100 тысяч долараў, а ўладальнікі кампаній-партнёраў гандлёвага дому—людзі набліжаныя да Дзмітрыя і Ганны Лукашэнак[3]. Таксама Ганна Лукашэнка піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук[4].

Remove ads

Узнагароды

Міжнародныя санкцыі

2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Дзмітрый Лукашэнка пазначаны як «бізнесмен з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з сям’ёй Лукашэнкі  (бел. (тар.))»[6]. Еўрапейскія санкцыі зняты 15 лютага 2016 года[7].

21 чэрвеня 2021 года як сын Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмен, старшыня дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», зноў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз клуб і кантралюе шэраг кампаній, таксама ён быў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, такім чынам Дзмітрый Лукашэнка атрымлівае карысць ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11], 7 ліпеня — Швейцарыя[12].

2 снежня 2021 года Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13], а таксама ў санкцыйны спіс Канады[14].

У 2022 годзе Дзмітрый Лукашэнка трапіў у чорны спіс Японіі[15].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads