Мікалай Макаравіч Пятрэнка

беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Мака́равіч Пятрэ́нка (нар. 19 снежня 1919, Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці3 студзеня 1997) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Ганаровы грамадзянін Полацка (1995).

Хуткія факты Мікалай Макаравіч Пятрэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 года выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

Творчасць

Аўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 года кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў.

Асноўныя творы

Песням Пятрэнкі характэрныя меладычнасць, выкарыстанне інтанацый беларускага песеннага фальклору. Найбольш папулярныя:

  • «Ручнікі»,
  • «Ой, старонка мая ты лясная»,
  • «Вочы зямлі маёй»,
  • «Слаўнае свята»,
  • «Невядомы партызан»,
  • «Пад калінай»,
  • «Прыязджаў марак у госці»,
  • «Расіі першы камуніст»,
  • «Там, дзе хадзіў калісьці Ленін»,
  • «Прыязджайце да нас на Полаччыну».
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads