Мікалай Мікалаевіч Аляксандраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Аляксандраў (11 чэрвеня 1917, Бранск — 7 кастрычніка 1981, Мінск) — беларускі, савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, член-карэспандэнт АМН СССР[1], прафесар.
Старшыня Беларускага рэспубліканскага навуковага таварыства анколагаў, член праўленняў Усесаюзных навуковых таварыстваў анколагаў, рэнтгенолагаў і радыёлагаў, член навуковага савета па праблеме «Злаякасныя наваўтварэнні» пры прэзідыуме АМН СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1977)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 мая (11 чэрвеня) 1917 года ў горадзе Бранску ў сям’і настаўнікаў. Скончыўшы ў 1935 годзе сярэднюю школу ў горадзе Арле, па камсамольскім закліку паступіў у Ваенна-Медыцынскую Акадэмію (ВМА) імя С. М. Кірава ў горадзе Ленінградзе.
У Чырвонай Арміі з 1935 года. У гады вучобы ў ВМА ў якасці палкавога лекара прымаў удзел у аказанні першай медыцынскай дапамогі параненым падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, які ўручыў яму ў Маскоўскім Крамлі «ўсесаюзны стараста» М. І. Калінін. Член ВКП(б)/КПСС з 1939 года.
Пасля заканчэння з адзнакай у 1940 ВМА[1], М. М. Аляксандраў быў пакінуты ў акадэміі ў якасці ад’юнкта кафедры факультэцкай хірургіі, якую ўзначальваў прафесарам У. М. Шамавым .
У гады Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Аляксандраў знаходзіўся ў дзеючай арміі, у войсках Ленінградскага і 1-га Украінскага франтоў, прайшоўшы шлях ад хірурга і камандзіра 107-га медыка-санітарнага батальёна, дывізіённага лекара 56-й стралковай дывізіі, старэйшага спецыяліста хірургічнай групы ўзмацнення АРМУ 55-й арміі, старэйшага хірурга і начальніка хірургічнага палявога рухомага шпіталя, да начальніка Гарнізоннага шпіталя ў Аўстрыі (горад Вена).
За самаахвярную працу, якая выратавала жыцці многіх байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, М. М. Аляксандраў быў узнагароджаны другім Ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі.
У 1946 годзе вярнуўся на кафедру факультэцкай хірургіі ВМА, скончыўшы ў тым жа годзе ад’юнктуру, а затым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам і выкладчыкам кафедры факультэцкай хірургіі ВМА.
У 1951 годзе М. М. Аляксандраў на працягу паўгода ва ўмовах ваенных дзеянняў у Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) кіраваў нейрахірургіяй, актыўна ўкараняючы ў практыку ўласна распрацаваны ім метад выкарыстання антыбіётыкаў пры раненнях галаўнога мозгу з мэтай прафілактыкі і лячэння ўскладненняў. Вывучэнне дадзенага метаду было паспяхова завершана ва ўмовах факультэцкай хірургіі ў ВМА імя С. М. Кірава, а атрыманыя вынікі абагульнены ў доктарскай дысертацыі (1954) і ў манаграфіі «Пеніцылінавая эпілепсія і выбар спосабу ўжывання антыбіётыкаў пры адкрытых пашкоджаннях чэрапа» (1966). За гэты перыяд М. М. Аляксандраў быў узнагароджаны трэцім Ордэнам Чырвонага Сцяга, другім ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Свабоды і незалежнасці КНДР.
У 1956 годзе М. М. Аляксандраў быў узнагароджаны чацвёртым ордэнам Чырвонага Сцяга. Пад яго кіраўніцтвам у 1955—1960 гадах было выканана і абаронена 7 кандыдацкіх дысертацый па пытаннях лячэння агнястрэльных раненняў у пашкоджаных іанізуючай радыяцыяй.
З 1960 года М. М. Аляксандраў, які праслужыў у войску 25 гадоў, пасля звальнення ў запас па стане здароўя, быў накіраваны Міністэрствам аховы здароўя СССР у сталіцу Беларусі горад Мінск, дзе ўзначаліў зноў створаны Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларускай ССР, адначасова ён быў абраны загадчыкам кафедры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[1]. Пад кіраўніцтвам М. М. Аляксандрава пад Мінскам быў выбудаваны навуковы гарадок інстытута анкалогіі.
Будучы галоўным анколагам Міністэрства аховы здароўя БССР, М. М. Аляксандраў праводзіў вялікую працу па ўмацаванні і ўдасканаленні арганізацыі анкалагічнай службы ў рэспубліцы. У 1962 годзе яму было прысвоена званне прафесара. У 1974 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам АМН СССР.
Сваім вопытам па арганізацыі анкалагічнай дапамогі ў Беларусі Мікалай Мікалаевіч дзяліўся на розных рэспубліканскіх медыцынскіх форумах, на пасяджэннях, якія праводзіліся з удзелам сацыялістычных краін, у перыяд камандзіровак у ЗША, ГДР, Аўстрыю, Швейцарыю, Нідэрланды. З 1974 года ён з’яўляўся экспертам СААЗ па пытаннях міжнароднай кааперацыі супрацьракавых даследаванняў. Гэты досвед працы знайшоў адлюстраванне ў манаграфіі 1980 года «Супрацьракавая барацьба ў краінах-членах СЭУ», у напісанні якой Мікалай Мікалаевіч прымаў удзел.
Выбітны навуковец жыў у горадзе-героі Мінску. Памёр 7 кастрычніка 1981 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак № 26).
Remove ads
Бібліяграфія
- Александров Н. Н., Рыжков С. В., Суковатых Л. С. Ранения черепа и головного мозга при острой лучевой болезни / Под ред. действ. чл. АМН СССР заслуж. деятеля науки проф. В. Н. Шамова. — Ленинград: Медгиз. Ленингр. отд-ние, 1962. — 176 с. : ил. ; 23 см.
- Операции на надпочечниках у больных далеко зашедшим раком молочной железы. — Мн., 1971 (совм. с Т. А. Пантюшенко)
- Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. — Мн., 1976 (в соавт.)
- Примениние гипертермии и гипергликемии при лечении злокачественных опухолей. — М., 1980 (в соавт.)
Remove ads
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лютага 1977 года за выдатныя дасягненні і ўнесены вялікі ўклад у справу развіцця медыцынскай навукі Аляксандраву Мікалаю Мікалаевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».
- Ордэн Леніна (1977), чатыры ордэна Чырвонага Сцяга, два ордэны Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені і ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971).
- Узнагароджаны шматлікімі медалямі.
- Ганараваны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967, 1972).
Памяць
Мікалай Мікалаевіч Аляксандраў апублікаваў звыш 240 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.
У 1984 годзе на фасадзе будынка галоўнага адміністрацыйнага корпуса інстытута, які М. М. Аляксандраў узначальваў больш за дваццаць гадоў, урачыста адкрыта мемарыяльная дошка, а ў 1997 годзе Навукова-даследчаму інстытуту анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прысвоена імя яго заснавальніка і першага дырэктара Героя Сацыялістычнай Працы М. М. Аляксандрава.
У 2008 годзе імем М. М. Аляксандрава названая вуліца мікрараёна «Зялёны Бор» у пас. Лясны (Бараўлянскі сельсавет Мінскага раёна), населеным пункце, дзе і размешчаны НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, які ўзначальваў Аляксандравым.
Remove ads
Зноскі
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads