Мікалай Мікалаевіч Дзямчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 28 сакавіка 1954, в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2000), доктар эканамічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1982).
Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.
У 1981—1990 гадах — намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З 1990 года — старшыня Ленінскага райвыканкама г. Мінска.
У 1991—1994 гадах працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г. Мінска.
21 кастрычніка 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].
31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан[3]. 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады[4].
15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД. Вызвалены ад гэтай пасады 26 снежня 2019 года.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads