Мікалай Мікалаевіч Дзямчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 28 сакавіка 1954, в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2000), доктар эканамічных навук.

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Дзямчук, Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1982).

Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.

У 1981—1990 гадах — намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З 1990 года — старшыня Ленінскага райвыканкама г. Мінска.

У 1991—1994 гадах працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г. Мінска.

21 кастрычніка 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан[3]. 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады[4].

15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД. Вызвалены ад гэтай пасады 26 снежня 2019 года.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads