Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Міхайлавіч Паграно́ўскі (нар. 21 лютага 1952[1], Бечы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст.
Remove ads
Біяграфія
Пасля службы у Савецкай Арміі, вучыўся на мастацка-афарміцельскім аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, якое скончыў у 1978 годзе. Пасля вучобы 8 гадоў займаўся афармленнем розных аб’ектаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У 1986—1989 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна на мастацтвазнаўчым аддзяленні, заканчваў вучобу ў Мінску, у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1993 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва».
У 1986—2001 гадах працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 1990 года — галоўным захавальнікам. Паралельна ў 1989—1991 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, у 1994—1999 гадах — у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «ONIK». Куратар многіх пленераў і канцэптуальных выставак.
У 2005—2015 гадах працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
У 2016—2023 гадах — галоўны захавальнік фондаў, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура.
У 2023—2024 гадах — навуковы супрацоўнік Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».
Працаваў на радыё, тэлебачанні, піша сцэнарыі. Эксперт і старшыня мастацкага савету антыкварнага дому «Paragis».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1996 года, намеснік старшыні секцыі крытыкі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Рэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі ў 18 тамах. Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ-ХХІ стст.
Таксама вядомы у сувязі з скандалам вакол сапраўднасці новазнойдзенага жывапіснага твора Марка Шагала «Певень» — М. Паграноўскі адзіны з беларускіх мастацтвазнаўцаў, хто лічыць карціну сапраўднай.
Узнагароды
Галерэя
На адкрыцці выстаўкі маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага:
- Адкрыццё выстаўкі твораў Марыты Голубевай. 18.06.2014, Палац Мастацтва
- Адкрыццё выстаўкі «Лабірынт» 14.04.2015, Палац Мастацтва
- «Круглы стол» у Нацыянальным Цэнтры сучаснага мастацтва, 17.03.2015. Злева направа: Мікола Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Сяргей Грыневіч, Аляксандр Радаеў
- Адкрыццё «Восеньскага салона з Белгазпромбанкам», 8.10.2015. З Раманам Заслонавым
Remove ads
Зноскі
- Николаю Михайловичу Пограновскому — 60 лет Архівавана 30 студзеня 2019. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads