Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова
Remove ads

Ната́лля Арсе́нцьеўна Чо́рнагало́ва (нар. 15 мая 1954, Жыткавічы Гомельскай вобласці) — сучасны беларускі жывапісец-неаэкспрэсіяніст.

Хуткія факты Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1976) і мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1982). Член Саюза мастакоў Беларусі з 1989.

Працуе ў станковым жывапісу і ў станковай графіцы (акварэль), у жанрах пейзажу, нацюрморту, партрэту. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976. У яе актыве шмат персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Вялікабрытаніі. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста і прыватных зборах шэрагу краін Еўропы і Амерыкі. Жыве ў Брэсце.

Remove ads

Вядомыя творы

  • «Памяць» (да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)
  • «Баба Ліда» (2001)
  • «Магiльны склеп Элізы Ажэшкi»
  • «Каханне і я»
  • «Вясновае прадчуванне»
  • «Каханне і больш нічога»
  • «Дакрананне»
  • «Уначы чакаюць і кахаюць»

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads