Сяргей Аркадзевіч Грыневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Аркадзевіч Грыневіч
Remove ads

Сяргей Аркадзевіч Грыне́віч (нар. 25 лютага 1960, Краснасельскі) — беларускі мастак-жывапісец.

Хуткія факты Сяргей Грыневіч, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.

Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі Гайнца Кістэрса[ru]. Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме пад Гроднам і ў Швейцарыі. Яго карціны не раз здымалі з выставак за «неадпаведны» змест.

Член Беларускага саюза мастакоў.

У кастрычніку 2020 года ў Гродне адбылася персанальная выстаўка-рэтраспектыва Сяргея Грыневіча «Восьмы рэгіён». Куратар выстаўкі — Ірына Варкулевіч.

17 сакавіка 2022 года ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстаўка Грыневіча «Дэмаграфія». Сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры[1]. Выстаўка мусіла праходзіць да 3 красавіка ўключна, але адміністрацыя Палаца мастацтва скараціла яе на тыдзень — да 27 сакавіка[2]. Гэта з звязваюць з тым, што раней мастак на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў уварванне Расіі з беларускай тэрыторыі ва Украіну: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны»[3].

Remove ads

Творчасць

Асноўныя работы: «Пагоня» (2018), «Зямля пад белымі крыламі» (2016), «На Маскву» (2013), «Эшалон» (2014), «Без каментарыяў» (2007).

Выстаўкі

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads