Мікалай Міхайлавіч Рагашчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Міхайлавіч Рагашчук (нар. 22 красавіка 1979, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Мікалай Міхайлавіч Рагашчук, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Пінску[2].

У 2003 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка»[3], пазней скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічай брыгады Пінскай зверагаспадаркі ў в. Малатковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 2003 года працаваў інжынерам-праграмістам Брэсцкага рэгіянальнага аддзела інфармацыйна-тэхнічнага цэнтра ААТ «Палессетэхінфарматыка» у г. Пінск. У 2003—2013 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці: спецыялістам першай катэгорыі аддзелаў рэфармавання дзяржаўнай уласнасці і правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў; вядучым спецыялістам аддзела ўладальніцкага нагляду, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці; начальнікам аддзела ўліку, аналізу выкарыстання маёмасці і арэндных адносін; першым намеснікам дырэктара фонду[4].

У 2013—2016 гадах — намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці. У 2016—2018 гадах працаваў старшынёй камітэта эканомікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 5 красавіка 2021 года[5] па 14 верасня 2022 года[6] працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці.

14 верасня 2022 года прызначаны намеснікам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага[6].

22 мая 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі[7].

З’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі баскетбола[2].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны[8]; да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя[9]. У лютым таго ж года Рагашчука дадалі ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[10], у лістападзе — ў санкцыйны спіс Канады[11].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads