Анатоль Васілевіч Ліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Васі́левіч Ліс (1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі з 2022 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
У 1990—1996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання ад Навагрудскй выбарчай акругі № 59, працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях[1].
28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[2]. З сакавіка 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
З 27 снежня 2014 года па 26 студзеня 2021 года працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.
10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі[3]. 22 мая 2025 года звольнены з пасады пасля таго, як яго сын трапіў на хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Пашаны (2020)[4].
Зноскі
- Гучныя назначэнні ў МЗС, міністэрствах і не толькі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . БелТА (10 лютага 2022). Праверана 10 лютага 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads