Мікалай Пятровіч Вішнявецкі

савецкі рэвалюцыянер і ваенны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Пятровіч Вішнявецкі
Remove ads

Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (1897, г. Магілёў — 1941, ГУЛАГ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Член КПСС з 1917[1].

Хуткія факты Мікалай Пятровіч Вішнявецкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў ў 1916, Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП (б) вёў антываенную прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях  (руск.) 1917 года арыштаваны. Напярэдадні Кастрычніцкага збройнага паўстання старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага раёна Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча  (руск.)[1].

У 1918 удзельнік барацьбы з контррэвалюцыйным корпусам Доўбар-Мусніцкага  (руск.) і нямецкімі акупантамі, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі, з студзені 1919 член РВС Украінскага фронту  (руск.). З лета 1919 г. у 1-й Коннай арміі  (руск.), камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі  (руск.). У 1930-я на дыпламатычнай працы ў Японіі, затым на камандных пасадах у Чырвонай Арміі.

Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2][3].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[1]. Імя Вішнявецкага Н. П. носіць вуліца ў Магілёве[2][3].

Зноскі

  1. Вишневецкий Николай Петрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117. — 737 с.
  2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads