Мікалай Пятровіч Корбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут (нар. 1 лістапада 1948, в. Гутніца Слуцкі раён) — прэзідэнт федэрацыі гімнастыкі РБ, Міністр фінансаў Беларусі (1997—2008).
Remove ads
Біяграфія
Служыў у Савецкім войску ў 1970—1972 гадах. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава.
Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, намеснікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 1992—1996 гадах. Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 1996—1997 гадах.
З 1997 года Міністр фінансаў Беларусі.
У сакавіку 2008 года перанёс абшырны інсульт.
14 жніўня 2008 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызваліў Корбута ад пасады Міністра фінансаў.
Прэзідэнт Беларускай федэрацыі гімнастыкі з 1998 года.
Remove ads
Прыватнае жыццё
Жанаты, мае двух сыноў. Захапляецца тэатрам, спортам, паляваннем і рыбалкай.
Узнагароды
- Ордэн Пашаны (2006)[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads