Мікалай Пятровіч Кішка
(пам. 1587) ваявода падляшскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Кішка (? — 1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Крайчы вялікі літоўскі (з 1552), падчашы вялікі літоўскі (з 1555), ваявода падляшскі (1569—1587).
Remove ads
Біяграфія
Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.
Падтрымліваў планы збліжэння ВКЛ з Польшчай, дзякуючы чаму ў 1569 годзе стаў ваяводам падляшскім, пасля пераходу ваяводства ў склад Кароны. Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.
Быў двойчы жанаты. Першы раз у 1555 годзе з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563 годзе. Другі раз з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачку Барбару (жонку Юрыя Алелькавіча) і сына Мікалая.
Remove ads
Зноскі
- Mikołaj Kiszka // MAK
- Urzędnicy podlascy XIV―XVIII wieku: spisy / пад рэд. E. Dubas-Urwanowicz — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 153. — 199 с. — ISBN 83-85213-16-3
- Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 99. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 270–271.
- Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 79. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads