Кішкі

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Кішкі
Remove ads

Кішкі — вялікалітоўскі магнацкі род гербу «Дамброва». Роднасны польскай і вялікалітоўскай галіне Цеханавецкіх. Найбольшай магутнасці дасягнулі ў XVI ст., у сярэдзіне XVII ст. род згас.

Thumb
Герб роду «Дамброва»

Паходзяць з Мазовіі. Заснавальнік роду Пашка (Павел) Струміла (пам. 1435/1436), адзін са шматлікіх уладальнікаў Дмошына[uk] ў Вышаградскай зямлі[pl].

Сын Пашкі — Юшка (Ежы) Струміла (пам. 1485)[1][2], пасцельнічы пры двары вялікага князя Вітаўта ў апошнія яго гады. Юшка атрымаў ад вялікага князя Вітаўта для бацькі Цеханавец на захадзе Падляшша каля мазавецкай мяжы, а для сябе Бранск на Падляшшы. Пасля смерці вялікага князя Вітаўта Юшка вярнуўся ў Мазовію.

Кар’ера Юшкі Струмілы прывабіла ў ВКЛ яго братоў Мацея (Мацька) і Пятра (Пятрашку), якія атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец. У Кнізе данін вялікага князя Казіміра захаваўся запіс 1440—1443 гадоў, ваявода віленскі Даўгірдам надаў братам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў Юшка Струміла. Мацька — родапачынальнік Цеханавецкіх. Пятрашка — у 1477 годзе згаданы як кухмістр каралевы Альжбеты.[3]

Паводле падання, Пётр Пашкавіч прыдумаў і ўвёў ва ўжытак кішку, страва прыйшліся даспадобы каралеве Альжбеце і прыдворным, такім чынам Пётр атрымаў мянушку «Кішка». У кожным разе, празванне Кішкамі пайшло толькі ад аднаго з унукаў Пашкі Струмілы, ад сына Пятра — Станіслава Кішкі[4].

Thumb
Герб Кішкаў на арнаце святара Іўя XVIII стагоддзя. Экспанат парафіяльнага музея ў Іўі

Станіслаў Кішка праз два шлюбы набыў значныя ўладанні ў ВКЛ. Унукі Станіслава Кішкі, таксама праз шлюбы яшчэ больш павялічылі свае ўладанні. На Попіс 1567 года з Кішкавых маёнткаў выстаўлена 807 «коней», болей ставілі толькі Радзівілы. Аднак, пры вялізных багаццях, Кішкі ні разу не былі ні ваяводамі віленскімі, ні канцлерамі. Частка праўнукаў Станіслава Кішка — нашчадкі яго ўнука Станіслава Пятровіча, мела тытул графаў на Іўі і Лоску, баронаў на Цеханаўцы. У сярэдзіне XVII ст. род згас, маёнткі перайшлі праз сваяцтва шэрагу родаў.[4]

Кішкі здаўна католікі, у часы Рэфармацыі, разам з большасцю магнатаў сталі пратэстантамі. Іўе было цэнтрам радыкальнай пратэстанцкай плыні — арыянства. У пачатку XVII ст. Кішкі вярнуліся да каталіцтва.[4]

Remove ads

Вядомыя прадстаўнікі

  1. Пашка Струміла
    1. Аляксандр Струміла
    2. Юшка Струміла
    3. Клеменс Струміла
    4. Мацей Струміла, пачынальнік Цеханавецкіх
    5. Пётр Струміла (каля 1420—1485)
      1. Станіслаў Кішка (каля 1455—1513), ваявода смаленскі, вялікі гетман літоўскі.
        1. Пётр (каля 1490—1534), ваявода полацкі з 1519, кашталян троцкі з 1534.
          1. Станіслаў (каля 1510—1554), ваявода віцебскі з 1544.
            1. Ян (каля 1540—1592), староста жамойцкі з 1579 і кашталян віленскі з 1588.
            2. Станіслаў (каля 1550—1617).
              1. Мікалай (каля 1580—1644), ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1626, кашталян троцкі з 1636, вялікі падскарбі літоўскі з 1640.
              2. Януш (1586—1654), ваявода полацкі з 1621, вялікі гетман літоўскі з 1646.
              3. Станіслаў (каля 1585—1626), біскуп жамойцкі.
              4. Крыштаф (каля 1590—1646), ваявода мсціслаўскі з 1636 і віцебскі з 1639.
              5. Альжбета, жонка Крыштафа Хадкевіча, ваяводы віленскага.
              6. Ганна, жонка Крыштафа Радзівіла, ваяводы віленскага і гетмана вялікага літоўскага.
          2. Пётр (каля 1512—1550), маршалак Валынскай зямлі з 1548.
          3. Мікалай (каля 1515—1587), ваявода падляшскі з 1569.
        2. Ганна (?—1532), жонка Яна Радзівіла, потым за Станіславам Кезгайлам; маці Мікалая Радзівіла Чорнага.
        3. Барбара, жонка Юрыя Радзівіла.
    6. Станіслаў Струміла
    7. Ганна
    8. Малгажата (Багушка)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads