Мікалай Пятровіч Малочка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Пятро́віч Мало́чка (12 снежня 1919, в. Пляцянічы Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) — 6 красавіка 1988, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (пісьменнік Аляксей Карпюк пісьмова і называючы сведкаў сцвярджаў, што дысертацыю за М. Малочку напісаў іншы чалавек)[2]. Член УКП(б)[1].

Хуткія факты Мікалай Пятровіч Малочка, Міністр гандлю БССР ...
Remove ads

Біяграфія

У дзяцінстве працаваў у кулакоў і на цагляна-чарапічным заводзе. Двойчы быў асуджаны польскім судом за рэвалюцыйную дзейнасць. У 1939 годзе стаў намеснікам старшыні Пляцяніцкага сельсавета, дырэктарам мясцовага цаглянага завода.

У 19401946 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У мірны час быў загадчыкам ваенным аддзелам Зэльвенскага РК КПБ, першым сакратаром Воранаўскага, Казлоўшчынскага РК КПБ.

У 1957 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1959 года інспектар ЦК КПБ, сакратар Гродзенскага абкама КПБ, а з 1961 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

У 1972 годзе быў вылучаны на пасаду міністра гандлю БССР.

Памёр у Мінску 6 красавіка 1988 года.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[3].

Remove ads

Творы

Пасля смерці ў 1989 годзе былі выдадзеныя яго мемуары «Аб пражытым і перажытым» (Мінск, 1989 г.).

Узнагароды

Мікалай Малочка ўзнагароджаны[3]:

Зноскі

  1. Карпюк, Аляксей. Развітанне з ілюзіямі. Гародня, 2008. С. 144—146.
  2. Николай Петрович Молочко(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads