Рыгор Філатавіч Фамічоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыго́р Філа́тавіч Фамічо́ў (10 студзеня 1925, в. Рунцава Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці, РСФСР — 24 студзеня 1978, г. Гродна, Беларуская ССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама (19721978).

Хуткія факты Рыгор Філатавіч Фамічоў, Старшыня Гродзенскага аблвыканкама ...
Remove ads

Біяграфія

Падчас Айчыннай вайны з ліпеня 1942 года быў у партызанах: радавы, камандзір аддзялення партызанскага атрада імя М. Ф. Гастэлы, 121-й брыгады імя А. Ф. Браціна Мінскай вобласці, затым — у брыгадзе імя У. І. Чапаева Баранавіцкай вобласці, намеснік камандзіра партызанскай брыгады па камсамоле, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ. З сакавіка 1943 — інструктар, з красавіка 1943 — член Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, з сакавіка 1944 года — сакратар Навагрудскага падпольнага райкама ЛКСМБ.

З 1944 года — на камсамольскай рабоце ў Гродзенскай і Баранавіцкай абласцях.

У 19581960 гадах — першы сакратар Поразаўскага райкама, у 19611968 гадах — Лідскага гаркама КПБ. У 19681972 гадах — загадчык аддзела, другі сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1972 года і да самай сваёй смерці быў на пасадзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Remove ads

Ушанаванне памяці

У горадзе Гродна адна з вуліц носіць імя Рыгора Фамічова. Таксама ў яго гонар названа адна з вуліц Ліды.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads