Мікалай Рыгоравіч Пінчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Рыгоравіч Пінчу́к (4 лютага 1921 — 12 студзеня 1978) — камандзір 1-й эскадрыллі 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан, Заслужаны ваенны лётчык-выпрабавальнік СССР[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 лютага 1921 года ў вёсцы Будзёнаўка (Ізюмава[1], цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Беларус. З 1938 года — у ВЛКСМ.
У 1940 годзе скончыў 10 класаў школы і Бабруйскі аэраклуб. У тым жа годзе добраахвотнікам пайшоў служыць у Чырвоную Армію. У 1940 годзе скончыў 8-ю Адэскую, у 1941 годзе — Канатопскую, у 1942 годзе — Армавірскую ваенныя авіяцыйныя школы пілотаў.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года ў 32-м знішчальным авіяцыйным палку[2]. У кастрычніку 1942 года прыбыў у 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. 30 жніўня 1943 года паблізу горада Ельні М. Р. Пінчук быў паранены пасля тарана варожага пікіроўшчыка Ju-87. Быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. 2 верасня ўсіх параненых на аўтамашынах павезлі да чыгуначнай станцыі для эвакуацыі ў тыл. Па дарозе М. Р. Пінчук збег у свой полк і праз месяц быў ужо зноў у баявым страі. Увесну 1944 года быў прызначаны намеснікам камандзіра, а ў студзені 1945 года — камандзірам 1-й эскадрыллі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за 226 баявых вылетаў, 46 паветраных баёў, 18 збітых самалётаў праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і высокае лётнае майстэрства, гвардыі капітану Пінчуку Мікалаю Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».[3][4]
Член ВКП/КПСС з 1945 года.
Усяго ў гады вайны ён здзейсніў 307 баявых вылетаў, удзельнічаў ў 68 паветраных баях, збіў 24 варожых самалёты — 22 асабіста і 2 у групе.
Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. У 1954 годзе з адзнакай скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1975 года[5] палкоўнік Н. Г. Пінчук у запасе.
Жыў у Мінску.
Памёр 12 студзеня 1978 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
Заслужаны ваенны лётчык СССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга[6][7][8], ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[9], 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, медалямі.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 376.
- М. Ю. Быков. Все Асы Сталина 1936—1953 гг.. — Научно-популярное издание. — М.: ООО «Яуза-пресс», 2014. — С. 938. — 1392 с. — (Элитная энциклопедия ВВС). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0712-3.
- Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Герой Советского Союза (Орден Ленина и медаль «Золотая звезда»). pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
- Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Герой Советского Союза (Орден Ленина и медаль «Золотая звезда»). pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
- Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зеньков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007. — С. 255, 338. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.
- Память народа :: Документ о награде :: пинчук Николай Григорьевич, Орден Красного Знамени(недаступная спасылка). pamyat-naroda.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Орден Красного Знамени. pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
- Память народа :: Документ о награде :: Пинчук николай Григорьевич, Орден Красного Знамени. podvig-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.(недаступная спасылка)
- Память народа :: документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Орден Отечественной войны. pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
Мемуары
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads





