Мікалай Сяргеевіч Акулаў

Савецкі фізік, спецыяліст у галіне ферамагнэцізма, акадэмік навук БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Сяргеевіч Акулаў
Remove ads

Мікалай Сяргеевіч Акулаў (12 снежня 1900, Арол — 21 лістапада 1976) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне ферамагнетызму. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1931), акадэмік АН БССР (1940)[2]. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941).

Хуткія факты Мікалай Сяргеевіч Акулаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Арле. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1926). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1929). Доктар фізіка-матэматычных навук (1936). Прафесар МДУ (1931). У 1931-54 загадчык кафедрай магнетызму МДУ[2], адначасова ў 1940—1946 акадэмік-сакратар Аддзялення тэхнічных навук АН БССР. Працаваў у МДУ да 1954. У 1955—1957 — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання. У 1959-64 загадчык лабараторыяй Фізіка-тэхнічнага інстытута[2], з 1963 — загадчык аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР, з 1967 — загадчык лабараторыі гэтага аддзела[2].

Remove ads

Навуковая праца

Асноўныя працы прысвечаны ферамагнетызму. Сфармуляваў у 1928 закон індукаванай анізатрапіі, які ўсталёўвае сувязь паміж магнітнымі і механічнымі ўласцівасцямі ферамагнетыкаў[2] і грае вялікую ролю ў сучаснай тэорыі магнітных матэрыялаў. Выявіў тэмпературную залежнасць анізатрапіі ферамагнетыкаў.

У 1934 незалежна ад Ф. Бітэра прапанаваў метад магнітнай металаграфіі і эксперыментальна даказаў існаванне абласцей спантанага намагнічвання ферамагнетыкаў. Даследаваў уплыў магнітных палёў і пругкіх высілкаў на розныя фізічныя характарыстыкі ферамагнітных металаў, вывучаў тэмпературную залежнасць найважнейшых магнітных параметраў.

Стварыў метады аналізу ферасплаваў і спосабы знаходжання дэфектаў у металічных вырабах. Стварыў апаратуру па неразбуральным метадам кантролю прамысловай прадукцыі — дэфектаскопы, магнітны анізометр, магнітны мікраметр і інш.

Аўтар прац па тэорыі хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў, фізіцы гарэння, тэорыі пластычнасці і трываласці, статыстычнай тэорыі дыслакацыі, сегнетаэлектрычнасці, біяфізікі[2].

Пры непасрэдным удзеле М. С. Акулава быў створаны Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі.

Сачыненні

  • Ферромагнетизм. М.; Л., 1939.
  • Основы химической динамики. М., 1940.
  • Теория цепных процессов. М.; Л., 1951.
  • Дислокация и пластичность. — Минск: Изд-во АН БССР, 1961.
Remove ads

Ушанаванне

  • Прэмія Германскай акадэміі навук (1930)
  • Прэмія Ракфелераўскага фонду (ЗША, 1932)
  • Прэмія Германскай Акадэміі навук (1930-я)
  • Сталінская прэмія (1941) — за ўжыванне распрацаванай ім тэорыі ферамагнетызму да дэфектаскапіі металаў, II ступень.
  • Прэмія імя М. В. Ламаносава (1953).
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1976, пасмяротна)[2]
  • У Мінску на будынку Інстытута прыкладной фізікі (да 1980 Аддзел неразбуральнага кантролю) АН БССР (вул. Акадэмічная, 16) у 1977[3] г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2] (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў)[3].

Зноскі

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q829984'></a>
  2. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads