Польска-літоўская вайна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Польска-літоўская вайна
Remove ads

Польска-літоўская вайна 1920 года — узброены канфлікт паміж Польшчай і Літвой з-за тэрытарыяльных спрэчак аб Віленскім краі.

Хуткія факты Польска-літоўская вайна, Дата ...
Remove ads

Перадгісторыя

Падчас наступу польскай арміі ў саюзе з часцямі Пятлюры ва Украіне падчас савецка-польскай вайны савецкі ўрад заключыў Маскоўскі дагавор пра прызнанне незалежнай літоўскай дзяржавы (са сталіцай у Вільні і вялікай тэрыторыяй на паўднёвы ўсход ад горада, уключаючы Гродна, Ашмяны, Ліду) 12 ліпеня 1920 года. Аднак фармальна перададзеныя Літве тэрыторыі кантраляваліся савецкімі военачальнікамі — 14 ліпеня 1920 года Чырвоная армія (3-ці кавалерыйскі корпус Г. Гая) паўторна заняла Вільню, 19 ліпеня — Гродна. Толькі пасля эвакуацыі чырвоных часцей (26 жніўня) з Вільні ў горад 28 жніўня ўвайшла літоўскія войскі.

Remove ads

Ход падзей

22 верасня польскія войскі распачалі наступленне. Месцамі адбыліся сутычкі польскіх і літоўскіх часцей, пасля таго як польскія часці фарсіравалі раку Нёман у раёне Друскенікаў і 25 верасня занялі горад Гродна. Для прадухілення далейшых сутыкненняў пад ціскам ваеннай кантрольнай камісіі Лігі Нацый 7 кастрычніка 1920 года ў горадзе Сувалкі быў падпісаны дагавор, які прадугледжваў спыненне баявых дзеянняў, абмен палоннымі і дэмаркацыйную лінію, якая размежала літоўскія і польскія тэрыторыі такім чынам, што большая частка Віленскага краю апынялася пад кантролем Літвы.

Дагавор павінен быў набыць сілу 10 кастрычніка 1920 года. Але напярэдадні, 9 кастрычніка, польскія войскі 1-й літоўска-беларускай дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню. 12 кастрычніка Жалігоўскі абвясціў сябе вярхоўным кіраўніком створанай ім дзяржавы Сярэдняя Літва (да правядзення выбараў у орган, які меў паўнамоцны вырашаць лёс краю)[1]. Баявыя дзеянні па патрабаванні Лігі Нацый былі спынены пасля бітваў пад Гедройцамі (19 лістапада) і Шырвінтамі (21 лістапада). Пасля гэтага Ліга Нацый спрабавала ўрэгуляваць канфлікт шляхам стварэння федэрацыі (План Гіманса), але безвынікова.

Remove ads

Вынікі

Паводле рэзалюцыі Віленскага сейма, сфарміраванага паводле выбараў 8 студзеня 1922 года, прынятай 20 лютага 1922 года, і Акта ўз’яднання Віленскага краю, прынятага Устаноўчым сеймам у Варшаве 22 сакавіка 1922 года, Віленскі край увайшоў у склад Польшчы.

Літва прызнала анексію Віленскага краю Польшчай толькі ў 1937 годзе. 10 кастрычніка 1939 года, пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы, СССР перадаў Вільню (частку Віленскага краю) незалежнай Літве. У кастрычніку 1940 года ў склад Літоўскай ССР была перададзена астатняя частка Віленскага краю і частка тэрыторыі БССР.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads