Мікаплазмы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікаплазмы
Remove ads

Мікапла́змы (Mollicutes) — клас бактэрый, якія абмежаваны толькі цытаплазматычнай мембранай і не маюць клетачнай сценкі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Пашыраны ў вадаёмах і сцёкавых водах, часцей развіваюцца ў міжклетачных прасторах тканак шматклетачных арганізмаў.

Клеткі дыяметрам 125—250 нм, зменлівай формы, нерухомыя, грамадмоўныя. 3-за адсутнасці клетачнай сценкі здольныя праходзіць праз бактэрыяльныя фільтры. Размнажаюцца дзяленнем, спор не утвараюць. Пераважна хемаарганатрофы, факультатыўныя анаэробы, некаторыя — строгія анаэробы.

Многія віды патагенныя для чалавека (выклікаюць захворванні дыхальных шляхоў, вачэй і інш.), жывёл (плеўрапнеўманія буйной рагатай жывёлы), раслін (карлікавасць кукурузы, ведзьміны мётлы бульбы, люцэрны і інш.).

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads