Мікелеўшчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мі́келеўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мікелеўшчына.

Хуткія факты Мікелеўшчынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 18 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета са Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёна перададзены вёскі Алешавічы і Крывулькі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Мастоўскага сельсавета перададзена вёска Дашкаўцы[2]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мастоўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 687 чалавек[4], з іх 56,2 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads