Скоржыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ско́ржыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Скоржыкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ельненскі сельсавет у складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ельня. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Скоржыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Скоржыкі[1]. 18 сакавіка 1960 года ў склад Мікелеўшчынскага сельсавета Мастоўскага раёна перададзены вёскі Алешавічы і Крывулькі[2]. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменскага сельсавета[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads