Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 1953)
нар. 1953 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 6 чэрвеня 2022, Брэст) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1974 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Памёр 6 чэрвеня 2022 года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам[1].
Remove ads
Дзейнасць
Займаўся навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), «Вясновы роздум» (Брэст, 2020), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013)[2].
Узнагароды
Лаўрэат Мядовай прэміі за зборнік «Вясновы роздум» (2019)[3].
Зноскі
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
- Аляхновіч Мікола – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 21 сакавіка 2024.
- Мікола Папека, фігурант крымінальнай справы «за карагод», уручыў сваю «Мядовую прэмію» пасьля допыту . Радыё Свабода (17 снежня 2020). Праверана 21 сакавіка 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads