Мікуль-Гарадок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міку́ль-Гарадо́к[2] (трансліт.: Mikuĺ-Haradok, руск.: Микуль-Городок) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 244 км ад Гомеля, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Крама.
Абеліск на месцы «Рудабельскіх варот», за 2 км на паўночны захад ад вёскі. Устаноўлены ў 1976 годзе.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. На 1870 год — засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 67 жыхароў. Падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года, калі войскі Беларускага фронта наблізіліся да Акцябрскага раёна, партызаны 123-й брыгады імя 25-годдзя БССР прарвалі каля вёскі абарону нямецкіх войскаў і ўстанавілі непасрэдную сувязь з 37-й і 60-й стралковымі дывізіямі 65-й арміі — утварыліся так званыя «Рудабельскія вароты», якія існавалі з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года. У 1944 годзе акупанты стварылі паблізу ад вёскі, на балоце, канцлагер для грамадзянскага насельніцтва. 10 жыхароў загінулі на фронце.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 8 двароў, 13 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 3 двары, 46 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 4 двары.
  • 1925 год — 29 двароў.
  • 1940 год — 75 двароў, 302 жыхары.
  • 1959 год — 142 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 21 двор, 42 жыхары.
  • 2004 год — 22 двары, 28 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads