Мікіта Віктаравіч Кераліды
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікіта Кераліды (да 2020 года Мікіта Іванюценка; нар. 5 студзеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Скончыў сталічны РВАР, пасля чаго летам 2018 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе на працягу двух гадоў выступаў за дублюючы склад (47 матчаў, 2 галы ў першынстве дублёраў). У ліпені 2020 года перайшоў у «Ліду»[2], дзе правёў 4 матчы ў Першай лізе. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2020 года[3].
У красавіку 2021 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[4], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маларытай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. Гуляў за «Маларыту» да чэрвеня, калі клуб зняўся з Другой лігі.
У ліпені 2022 года зноў далучыўся да «Крумкачоў»[5]. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з камандай, у красавіку вярнуўся ў «Крумкачы»[6]. Пакінуў клуб у жніўні 2023 года[7].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads