ФК Маларыта
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маларыта» — беларускі футбольны клуб з Маларыты Брэсцкай вобласці. У 2020—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
У лютым 2020 года брэсцкае «Дынама» абвясціла аб стварэнні сваёй даччынай каманды «Дынама-Брэст-1960», якая будзе размяшчацца і гуляць у Маларыце. Склад каманды ўтварылі пераважна колішнія ігракі і дублёры брэсцкіх «Дынама» і «Руха». У дэбютным сезоне клуб вёў барацьбу ў заходняй зоне за выхад у фінальны этап, але саступіў іншым клубам і ў выніку фінішаваў на сёмым месцы ў Другой лізе.
У красавіку 2021 года клуб правёў рэбрэндынг і змяніў назву на «Маларыта». У Другой лізе каманда перамагла ў Брэсцкім дывізіёне, аднак у плэй-оф саступіла ў чвэрцьфінале і заняла выніковае сёмае месца. У студзені 2022 года ў выніку адмовы іншых клубаў «Маларыта» была запрошана ў склад удзельнікаў Першай лігі[1], аднак у лютым была адхілена ад удзелу ў другім дывізіёне[2] і засталася ў Другой лізе.
У чэрвені 2022 клуб зняўся з Другой лігі. Усім футбалістам каманды быў нададзены статус свабодных агентаў[3]. Каманда была выключана з турнірнай табліцы, вынікі матчаў з яе ўдзелам ануляваны.
У ліпені 2022 года старшыня Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Бацэнка распавёў, што ў наступным годзе абноўленая каманда плануе вярнуцца ў Другую лігу[4], аднак у выніку каманды з Маларыты не апынулася сярод удзельнікаў сезона 2023.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Сяргей Грыб (люты — кастрычнік 2020)
- Андрэй Кіпра (кастрычнік 2020 — люты 2022)
- Дзмітрый Корзун (в. а. у лютым — сакавіку 2022)
- Ігар Пывін (сакавік — красавік 2022)
- Дзмітрый Корзун (в. а. у красавіку — чэрвені 2022)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads