Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікіта Нікалаевіч (нар. 11 верасня 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. Увосень 2015 года гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. У сезоне 2016 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у афіцыйных матчах.
19 сакавіка 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 года ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дублі, неўзабаве стаў выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе, а з ліпеня пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У жодзінскай камандзе рэгулярна з’яўляўлся на полі, але не меў трывалага месца ў аснове, звычайна чаргаваўся выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6].
У лютым 2022 года стаў іграком сафійскай «Славіі»[7]. У жніўні 2022 года пакінуў балгарскі клуб, а ў верасні далучыўся да харвацкага «Дугаполя»[8].
У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2023 года[10].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads