Мікіта Станіслававіч Татаркоў

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Станіслававіч Татаркоў
Remove ads

Мікіта Татаркоў (нар. 4 студзеня 1995, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца крыварожскага «Крыўбаса».

Хуткія факты Мікіта Татаркоў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец акадэміі запарожскага «Металурга», выступаў за юнацкую і моладзевую каманды. 6 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Металург» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца», у хуткім часе стаў трывала з’яўляцца ў першай камандзе. У снежні 2015 года разам з шэрагам іншых ігракоў пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». У 2016 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, у пачатку сезона 2017/18 часцей заставаўся на лаўцы запасных, але пазней вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2018/19 стаў часцей выхадзіць на замену.

У лютым 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. У салігорскай камандзе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[4].

У кастрычніку 2019 года стаў іграком «Львова»[5]. У жніўні 2020 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выйшаў на поле толькі ў адным матчы. У студзені 2021 года перабраўся ў армянскі «Пюнік», а ў ліпені 2021 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад крыварожскага «Крыўбаса».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads