Мілаград (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мілагра́д[1] — комплекс археалагічных помнікаў мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры ў Беларусі, каля вёскі Мілаград Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Гарадзішча IV ст. да н.э. — II ст., трохвугольнае ў плане[1], з селішчам.
Выявіў А. Д. Каваленя (1935), даследавалі Ю. У. Кухарэнка (1952), В. М. Мельнікоўская (1955, 1957—1958, 1961). Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, слупавыя і гаспадарчыя ямы, фрагменты мілаградскага і зарубінецкага посуду, 2 бронзавыя трохвугольныя падвескі, 6 бранзалетападобных кольцаў, бронзавыя і жалезныя позналатэнскія фібулы, 2 бронзавыя званочкі, каменная зерняцёрка, жалезныя сярпы, тыглі, льячкі, гліняныя прасліцы, грузілы і інш. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура.
Селішча даследавала В. М. Мельнікоўская (1955). Выяўлены рэшткі жытлаў, фрагменты познемілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads