Мілаславіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міласла́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мілаславічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Склімінскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаваных Звянчаткаўскага і Макеевіцкага сельсаветаў[2]. У 1965 годзе ў склад Кісялёвабудскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[3].
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Мілаславічы, Іванава Слабада, Мікалаеўка, Дыдзіна, Тратны Кут.
У красавіку 1960 года ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Макеевічы, Перавалошня, Гулькі, Соўна, Піцер, Ільюхіна, Прыволле (уваходзілі ў склад скасаванага Макеевіцкага сельсавета),
У 1965 годзе ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Цітаўка, Тарасавічы, Варашылаўка, Данілаўка, Стары Стан, Склімін (уваходзілі ў склад скасаванага Склімінскага сельсавета).
28 снежня 2007 года скасаваны пасёлак Варашылаўка[4], 25 лістапада 2009 года — вёска Тратны Кут[5], 22 лютага 2011 года — пасёлак Крастоўскі[6], 27 снежня 2013 года — вёска Цімошкі[7]. 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаў[8].
Remove ads
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў (на 2015 г.):
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Варашылаўка — пасёлак.
- Гулькі — вёска.
- Крастоўскі — пасёлак.
- Лыткаўка — вёска.
- Прыволле — вёска.
- Соўна — вёска.
- Тратны Кут — вёска.
- Цімошкі — вёска.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[10], з іх 92,7 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — армяне[11]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 918 чалавек[12].
Станам на 1 студзеня 2015 года ў Мілаславіцкім сельсавеце пражываў 1221 чалавек[9], на 1 студзеня 2021 года — 954 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads