Галіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.

Хуткія факты Галіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Сельсавет знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна, межаваў з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Пралетарскім сельсаветам Касцюковіцкага раёна, Бярозкаўскім і Забялышынскім сельсаветамі Хоцімскага раёна і Кузьміцкім сельскім паселішчам Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галіцкамызскага нацыянальнага латышскага сельсавета[1], 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пуцімельскага сельсавета[2]. 25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая Мыза[3]. 21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малышкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета[4]. 2 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Родненскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка) і Мілаславіцкага (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаў[5].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў (2015 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 506 чалавек[7], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[8].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Галіцкім сельсавеце пражывала 940 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 535 чалавек[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads