Мілевічы

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мілевічыmap
Remove ads

Міле́вічы[1] (трансліт.: Milievičy, руск.: Милевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана на правым беразе ракі Случ, за 16 км на поўнач ад Леніна.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска ў Новагарадскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі[2].

Насельніцтва

  • 6 мая 1896 — 78 двароў, 614 жыхароў (310 ж.п., 304 м.п.)
  • 1908 — сяло: 702 жыхары
  • 1994 — вёска: 336 двароў, 962 жыхары
  • 1999 — 320 двароў, 810 жыхароў[3]

Інфраструктура

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк.

Славутасці

  • Іаана-Багаслаўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе.

Вуліцы

  • Ленінская вуліца
  • Набярэжная вуліца

Вядомыя асобы

  • Алена Яфімавіч (нар. 1978) — педагог. Кандыдат гістарычных навук.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я Міле́вічы
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.  632 с.: іл. 4 000 экз. ISBN 985-11-0303-9. С. 503
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 370.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads