Парэчкавая пупышкавая моль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парэчкавая пупышкавая моль
Remove ads

Парэчкавая пупышкавая моль (Lampronia capitella) — від матылёў, небяспечны шкоднік чорных і чырвоных парэчак.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

У матылька жоўта-карычневыя пярэднія крылы з белаватымі плямамі, размах крылаў 14-17 мм. Вусені эменьваюць афарбоўку, спачатку яны чырванаватыя, потым становяцца жоўтымі.

Асаблівасці біялогіі

Вусені пашкоджваюць ягады і пупышкі парэчак. У першы год матылькі, што вылятаюць у канцы цвіцення парэчак і ўтварэння эавязі, адкладваюць яйцы ў мякаць эялёных ягад. Лічынкі, якія адраджаюцца, жывяцца ўнутры і выядаюць насенне. Ягады заўчасна чырванеюць і добра прыкметны сярод непаспелых (зялёных). Затым вусені адыходзяць на зімоўку.

Ранняй вясной наступнага года ў фазу набракання пупышак вусені выходзяць з месцаў эімоўкі, угрызаюцца ў пупышкі і выядаюць іх змесціва. За перыяд жыўлення кожны вусень пашкоджвае да 7 пупышак. Парасткі з пашкоджанымі пупышкамі маюць выгляд абпаленых.

Remove ads

Меры барацьбы

Найбольш моцна пашкоджваюцца раннія сарты. Пры моцным размнажэнні молі вусені могуць знішчыць усе пупышкі, што прыводэіць да агалення кустоў і поўнай страты ўраджаю.

Меры барацьбы: выразанне і спальванне восенню сухіх парасткаў і пянькоў, дзе зімуюць вусені; знішчэнне пад кустамі ўсіх раслінных рэшткаў; апырскванне кустоў у фазу набракання пупышак хімікатамі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads