Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — установа адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя ВНУ вядзе свой пачатак з 16 мая 1958 года, даты стварэння мінскага аддзялення факультэта завочнага навучання Вышэйшай школы МУС СССР.
1 студзеня 1976 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 29 кастрычніка 1975 годзе і загадам МУС СССР ад 9 снежня 1975 года на базе мінскага аддзялення факультэта завочнага навучання Акадэміі МУС СССР была створана Мінская вышэйшая школа (МВШ) МУС СССР.
Структурнымі падраздзяленнямі МВШ пасля сталі факультэт завочнага навучання, факультэт павышэння кваліфікацыі, Віленскі і Рыжскі факультэты вочна-завочнага навучання.
На базе МВШ МУС СССР у красавіку 1992 года была створана Акадэмія міліцыі, якая з верасня 1995 года мае статус Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Структура
Факультэты
Кафедры
- Кафедра адміністрацыйнай дзейнасці ОУС факультэта міліцыі
- Кафедра беларускай і замежных моў
- Кафедра грамадзянскага і працоўнага права
- Кафедра канстытуцыйнага і міжнароднага права
- Кафедра крыміналістыкі
- Кафедра крыміналістычных экспертыз
- Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці
- Кафедра прававой інфарматыкі
- Кафедра прафесійна-прыкладной фізпадрыхтоўкі
- Кафедра псіхалогіі і педагогікі
- Кафедра расследавання злачынстваў
- Кафедра тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі
- Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
- Кафедра крымінальнага права і крыміналогіі
- Кафедра крымінальнага працэсу
- Кафедра крымінальна-выканаўчага права
- Кафедра кіравання органамі ўнутраных спраў
- Кафедра філасофіі і ідэалагічнай работы
- Кафедра эканамічнай бяспекі
Іншыя падраздзяленні
- Вучэбна-метадычнае ўпраўленне
- Міжнародны навучальны цэнтр Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
- Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў
- Цэнтральная бібліятэка
Remove ads
Начальнікі
- Уладзімір Іванавіч Умнягін (1958—1966)
- Пётр Якаўлевіч Ляднёў (1966—1971)
- Дзям’ян Аляксандравіч Гаўрыленка (1971—1976)
- Міхаіл Іванавіч Зырын (1976—1987)
- Уладзімір Мікалаевіч Савічаў (1987—1995)
- Уладзімір Антонавіч Данько (1995—1999)
- Віталь Іванавіч Апанасевіч (1999—2002)
- Юрый Сяргеевіч Яфімчык (2002—2005)
- Юрый Аляксандравіч Мелехавец (2005—2007)
- Іван Сцяпанавіч Сяргей (2008—2009)
- Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла
- Сяргей Іванавіч Дарошка (2019 — 29 ліпеня 2021)
- Аляксандр Паўлавіч Васільеў (29 ліпеня 2021 — 12 сакавіка 2025)
- Аляксандр Вячаслававіч Астрэйка (з 8 красавіка 2025[2])
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads