Міньё (рака)

рака ў Іспаніі і Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міньё (рака)
Remove ads

Міньё[3] (ісп.: Miño), Мінью (парт.: Minho) — рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўжыня — 340 км, плошча басейна — 22,5 тыс. км². Вытокі Міньё знаходзяцца ў Кантабрыйскіх гарах у раёне Мейра правінцыі Луга, далей рака працякае па ўзгорыстай мясцовасці аўтаномнай супольнасці Галісія. Пасля ўпадзення галоўнага прытока, ракі Сіль, даліна робіцца шырэйшай. Апошнія 80 км да ўпадзення ў Атлантычны акіян Міньё з’яўляецца мяжой Іспаніі і Партугаліі.

Хуткія факты Міньё, Характарыстыка ...

На рацэ пабудавана пяць ГЭС з невялікімі вадасховішчамі. Даліна ракі мае ўрадлівыя глебы і цёплы субтрапічны клімат з доўгім цёплым летам і мяккай вільготнай зімой і з’яўляецца важным сельскагаспадарчым раёнам з вырошчваннем збожжа, вінаграда, бульбы. Таксама распаўсюджана садоўніцтва, шмат пашы для жывёлагадоўлі. Увосень і ўзімку назіраюцца паводкі, улетку — межань. За 33-40 км ад вусця рака з’яўляецца суднаходнай.

Remove ads

Зноскі

  1. demarcacion/marco-fisico/descripcionGovernment of Spain. Праверана 10 студзеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1194749'></a>
  2. iAgua r. ¿Dónde nace y desemboca el río Miño? — 2021. Праверана 12 кастрычніка 2024.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Іспаніі
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads