Сяргей Пятровіч Мельнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Пятровіч Ме́льнікаў (1894, в. Старое Падгароднае Зарайскага павета Разанскай губерні (цяпер Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі)1969) — савецкі дзеяч, в.а. старшыні выканаўчага камітэта Лепельскага акружнога Савета Беларускай ССР, старшыня аргкамітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Віцебскай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (1937—1946) і Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання (1938—1947).

Хуткія факты Сяргей Пятровіч Мельнікаў, Міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

Член РКП(б) з 1918 года.

З 1918 года — супрацоўнік павятовай камісіі па надзвычайных сітуацыях (ЧК) горада Зарайска.

Потым служыў у Чырвонай Арміі, быў камандзірам бронецягніка ў горадзе Арле.

Пасля дэмабілізацыі — інспектар Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі ў Ташкенце; намеснік начальніка Харкаўскага абласнога ўпраўлення крымінальнага вышуку.

У 1937—1938 гг. — в. аб. старшыні выканаўчага камітэта Лепельскага акружнога Савета.

З красавіка 1938 па 1939 гг. — старшыня аргкамітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Віцебскай вобласці.

З 1939 года — упаўнаважаны Наркамата нарыхтовак СССР па Беларускай ССР.

У 1941—1944 гг. — арганізатар партызанскага руху ў Беларускай ССР, член аператыўнай групы Мінскага падпольнага абкама КП(б) Беларусі.

У 1947—1951 гг. — міністр мясной і малочнай прамысловасці Беларускай ССР.

Remove ads

Узнагароды

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads