Аляксей Ільіч Золаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Ільі́ч Зо́лаў (10 (23) студзеня 1906, г. Пінск — 8 лютага 1989) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч[3].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1936).
З 1936 года галоўны энергетык, галоўны механік, дырэктар станкабудаўнічага завода імя Кірава ў Мінску. З 1941 года ў Наркамаце станкапрома СССР, дырэктар Клінскага станкабудаўнічага завода, зноў дырэктар станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1946 года сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б.
У 1947—1957 гг. намеснік старшыні Савета Міністраў, міністр лёгкай і харчовай прамысловасці, харчовых тавараў БССР. У студзені 1957 года абраны сакратаром ЦК КПБ. З мая 1957 года першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР і старшыня Савета народнай гаспадаркі БССР. З верасня 1958 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
Remove ads
Зноскі
- Советы народного хозяйства экономических административных районов союзных ССР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2017. Праверана 7 сакавіка 2017.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 красавіка 1947 г. «Аб прызначэнні таварышча Золава А. І. Намеснікам Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР»
- Золов Алексей Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 247. — 737 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads