Надзея Рыгораўна Грэкава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава, сапраўднае прозвішча Грэк (17 верасня 1910, Мінск — 6 студзеня 2001, Масква) — палітычная і дзяржаўная дзяячка БССР[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка. З дванаццаці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»[2][3], была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі.
Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б)[2][4]. Член ВКП(б) з 1932 года. З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1939 па 1952 год была членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б).
З 1937 года — загадчык аддзела, у 1938—1940 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[2]. У 1943—1946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР. Пазней працавала на пасадах міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952)[2][5].
З 1953 года жыла ў Маскве.
Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[6].
Remove ads
Сям’я
Муж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза.
Змены ў беларускі правапіс
Надзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:
— Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я. Колас нічога не адказаў.[7]
Узнагароды
- Два ордэны Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны першай ступені
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медалі
Памяць
- Іменем Н. Грэкавай названы парк у Мінску[8], у якім усталяваны мемарыяльны знак[9]. Кінастудыяй «Беларусьфільм» створаны дакументальны фільм «Два жыцці Надзеі Грэкавай» (2016).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads