Місісіпскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Місісіпскі ўніверсітэт (англ.: University of Mississippi) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Оксфард у штаце Місісіпі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта старэйшы дзяржаўны ўніверсітэт штата і самы вялікі па колькасці студэнтаў.
24 лютага 1844 года заканадаўчы сход штата Місісіпі заснаваў універсітэт, і праз чатыры гады ён прыняў першыя 80 студэнтаў.
Падчас Грамадзянскай вайны ўніверсітэт дзейнічаў як шпіталь Канфедэрацыі і ледзь пазбег разбурэння войскамі генерала Гранта.
У 1962 годзе падчас руху за грамадзянскія правы ва універсітэцкім кампусе адбыліся расавыя бунты, калі прыхільнікі сегрэгацыі спрабавалі перашкодзіць залічэнню афраамерыканскага студэнта Джэймса Мэрэдыта.
Універсітэт цесна звязаны з пісьменнікам Уільямам Фолкнерам і кіруе яго былым домам, які разам з абсерваторыяй Барнарда і гістарычным раёнам Лісэй-Серкл унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Сёння ўніверсітэт кіруе адзіным у ЗША заводам па вытворчасці канабіса, зацверджаным Упраўленнем па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі ЗША.
Яго медыцынскі цэнтр правёў першую перасадку лёгкіх і сэрца ад жывёлы да чалавека.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 10 губернатараў штатаў, 5 сенатараў ЗША, кіраўнікі урада і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Іншыя выпускнікі атрымалі такія ўзнагароды, як Эмі, Грэмі і Пулітцэраўская прэмія.
Remove ads
Структура
- Каледж вольных мастацтваў
- Школа права
- Школа інжынерыі
- Школа адукацыі
- Школа медыцыны
- Школа фармацыі
- Школа бізнес-адміністравання
- Школа журналістыкі і новых медыяў
- Школа медсястрынства
- Школа прафесій у галіне здароўя
- Школа стаматалогіі
- Школа бухгалтарскага ўліку
- Школа прыкладных навук
- Школа аспірантуры ў галіне медыцынскіх навук
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads