Францішак Ксаверый Агінскі
(1742—1814) кухмістр вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Ксаверый Агінскі (Станіслаў) (1742—1814, Маладзечна) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Стражнік польны літоўскі з 1770, апошні кухмістр вялікі літоўскі ў 1775—1795, староста рэтаўскі і пшэвальскі.
Быў барскім канфедэратам. Будучы стражнікам у ноч на 23 верасня 1771 году ўдзельнічаў у бітве пад Сталовічамі і трапіў у палон. За яго вызваленне пазней клапаціўся сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі[2].
Валодаў маёнткамі ў Маладзечне, Гануце і Залессі, апошняе за адсутнасцю нашчадкаў ў 1802 перайшло да яго пляменніка Міхала Клеафаса.
Remove ads
Сям'я
Паходзіў з княскай лініі роду Агінскіх, малодшы сын Тадэвуша Францішка Агінскага (1712—1783) і Ізабелы Радзівіл (1711—1761), дзядзька кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (1765—1833). Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 326.
- Князь Франьцішак Ксаверы (Станіслаў) (26 жніўня 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads