Залессе (Смаргонскі раён)
аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залессе — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 1030 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км на паўночны захад ад Мінску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Вільня.
Залессе — колішняя сядзіба княжацкага роду Агінскіх, да нашага часу тут захаваўся палац, дзе ў 1802—1822 гадах жыў Міхал Клеафас Агінскі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі пра фальварак Дзербы (ранейшая назва Залесся) датуюцца XVI ст. У 1690 фальварак згадваецца сярод паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVIII ст. мясцінай валодалі прадстаўнікі княжацкага роду Агінскіх, за якімі яна змяніла назву з Дзербаў на Залессе.
У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясцовасць апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Беніцкай воласці Ашмянскага павета. У 1880-я пад назвай Залессе існавалі фальварак і вёска, у якіх было 4 двары, 50 жыхароў, царква, капліца, млын. У пач. XX ст. чыгуначная станцыя, 190 жыхароў[1].
Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Залессе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беніцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 год у фальварку Залессе было 24 жыхары і 2 двары, на чыгуначнай станцыі 138 жыхароў і 18 двароў, у вёсцы 134 жыхары і 21 двор[1].
У 1939 Залессе ўвайшоло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. Станам на 1993 год тут было 1100 жыхароў і 403 двары, на 2004 год — 1030 жыхароў і 411 двароў[2].
Remove ads
Сядзіба Агінскіх
У вёсцы захавалася сядзіба Агінскіх. Ансамбль былога палаца Агінскіх цяпер уключае ўласна палац, капліцу, афіцыну, парк і гаспадарчыя пабудовы.
- Сядзіба Агінскіх у наш час
- Палац, двор
- Капліца
- Альтанка Амеліі ў парку
- Камень памяці роду Агінскіх
Вядомыя асобы
- Амелія Залуская з Агінскіх (1805—1858) — кампазітарка, паэтэса, мастачка
- Арсень Ліс (1934—2018) — беларускі фалькларыст і літаратар, пахаваны ў вёсцы
- Дар’я Ліс (нар. 1981) — беларуская паэтэса і празаік, журналістка, фрылансер.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads