Міхаіл Васілевіч Афанасьеў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Васілевіч Афанасьеў
Remove ads

Міхаіл Афанасьеў (нар. 4 лістапада 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Міхаіл Афанасьеў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», пасля гуляў за «Кубань» і «Салют».

У лютым 2011 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У снежні 2012 года пакінуў «Дынама» ў статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 года стаў іграком «Гомеля»[4]. У «Гомелі» трывала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау». У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[5]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[6] і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7].

Пачатак сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, вярнуўся на поле ў канцы мая. Пасля вяртання стаў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэнні сезона кантракт з іграком было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Афанасьеў пакінуў Салігорск[8].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[10] і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У складзе жодзінскага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам, у другой палове сезона 2016 забіў 5 галоў у чэмпіянаце Беларусі, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «аўтазаводцамі»[12]. У сезоне 2017 засаваўся іграком асновы, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[13].

У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[14]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19 у ліпені 2019 года і стаў трэніраацца з «Іслаччу», а неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[15]. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней стаў выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[16].

У студзені 2020 года зноў стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[17]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, пасля пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[18]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі.

У пачатку 2022 года завяршыў кар’еру і перайшоў пасаду трэнера-адміністратара ў жодзінскім клубе[19][20]. У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[21].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі. З’яўляецца рэкардсменам моладзевай зборнай па колькасці праведзеных матчаў і забітых галоў.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads